- спажываць
- спажываць
незак.
Использовать как пищу.Выхваляецца (Васіль) дачай, якую мае пад Ленінградам, на Карэльскім перашыйку, рыбай, якую ловіць у азёрах і рэках, а потым вяліць, сушыць, спажывае з півам. Навуменка. - Спажывайце на здароўе! - высыпаўшы ягады, пажадаў хлопчык і хутка знік з вагона. Гурскі. Некаторых (курэй) парэзаў, а некаторых, мабыць, трымаў у катуху і спажываў паступова. Кулакоўскі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.